"Пасіўны супраціў, няўдзел і непадтрымка": рэцэпт барацьбы ад філосафа

Актыўны супраціў заказвалі? / Еўрарадыё
Актыўны супраціў заказвалі? / Еўрарадыё

Палітычныя праблемы заўсёды вырашаюцца палітычнымі сродкамі, лічыць філосаф Уладзімір Мацкевіч. Але ў палітычных абставінах, якія склаліся на сённяшні дзень у Беларусі, павінны быць іншыя метады.

— Калі ў краіне няма выбараў — і гэта было відавочна на працягу апошніх гадоў, — не варта было спадзявацца, што выбары маглі прывесці да нейкіх змен, — расказвае ў эфіры Еўрарадыё Уладзімір. — Трэба таксама забыцца пра надзеі на будучы рэферэндум, стварэнне новай Канстытуцыі і іншых нейкіх папер. Трэба ўспомніць тыя формы супраціву, якія былі характэрныя для часоў за некалькі гадоў да перабудовы. Таму сёння для нас важныя заклікі Вацлава Гавела: пасіўны супраціў, няўдзел і непадтрымка.

Адсутнасць паразумення — гэта яшчэ адзін камень спатыкнення сярод тых, хто не згодны, думае філосаф.

— Давайце падумаем, што мы робім для таго, каб умацоўваць рэжым? Мы сварымся. Давайце не будзем сварыцца. Мы вышукваем ворагаў сярод сваіх — напэўна, ворагі ёсць, але трэба разумець, што паляванне на ведзьмаў больш шкоднае, чым салідарнасць з тымі, хто выклікае сумнеў.

Уладзімір Мацкевіч упэўнены: прызначаць дату так званага дня "Х" яшчэ рана.

— Не варта па ўдары плёткі або па сігнале пераводзіць патэнцыял у актыўную фазу. Для гэтага павінны скласціся пэўныя знешнія ўмовы. Вось спадзяваліся на мясцовыя выбары. Так, калі б мясцовыя выбары адбыліся сёлета ці ў пачатку наступнага года, яны маглі б многае даць, таму што ў нас з'явіліся раённыя, дваровыя аб'яднанні і гэтак далей. Але ўлады гэта разумеюць, і яны скасавалі фактычна гэтыя выбары.

Цяпер яны натхняюць нас на заняцце пустымі справамі: рэферэндум, пісаць петыцыі. Давайце наогул па магчымасці не звяртацца з якімі-небудзь петыцыямі і просьбамі да гэтых уладаў. І па магчымасці ігнараваць іх указы, іх жаданні — усё, што зыходзіць ад рэжыму, трэба ігнараваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі