ПАСЕ не будзе назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы не будзе назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, паведамляе ria.ru. Прэзідэнт арганізацыі Рык Даемс назваў некалькі прычын, сярод іх — позняе запрашэнне, якое прыйшло з Мінска. Ён спаслаўся не толькі на "абмежаваны час да выбараў", але і на адсутнасць на беларускіх выбарах такіх арганізацый як БДІПЧ АБСЕ, на сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса, якая абмяжоўвае паездкі членаў ПАСЕ.
"Асамблеі не ўяўляецца магчымым накіраваць дэлегацыю з гэтага выпадку", — заявілі ў ПАСЕ.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня, да іх засталося менш за тры тыдні. Цяпер праходзіць агітацыйная кампанія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.