Партыя БНФ рыхтуе свайго кандыдата ў прэзідэнты Беларусі
Свайго кандыдата ў прэзідэнты Беларусі вылучыць Партыя БНФ з ліку сваіх сяброў на будучых выбарах. Такое рашэнне ўчора прыняў Сойм партыі. Да 1 лістапада бягучага года палітычная камісія мусіць падрыхтаваць
праект парадка вылучэння кандыдата і зацвердзіць спіс магчымых
прэтэндэнтаў у кандыдаты.
У той жа час, адзначаецца, што ў выпадку неабходнасці фронтаўцы возьмуць удзел у вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
Аднак толькі ў тым выпадку, калі рашэнне аб працэдуры яго вызначэння "будзе прымацца кансенсусам усіх суб'ектаў, якія вылучаюць сваіх прэтэндэнтаў на пасаду адзінага кандыдата ад АДС".
БелаПАН