Партыя аб'яднаных левых прырасце за кошт незарэгістраваных партый?

Беларуская партыя аб'яднаных левых "Справядлівы свет" не збіраецца разбураць наяўныя левыя партыі. Яна не выключае прыросту за кошт актывістаў незарэгістраваных партый.
Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай (так яна называецца да зацвярджэння Мінюстам новай назвы) Валерый Ухналёў.

Ухналёў: “Тыя людзі, якія сёння робяць нейкія захады па стварэнні новых левых партый, як Партыя працоўных, як Партыя жанчын, якія сёння не зарэгістраваныя і, мне так думаецца, не будуць зарэгістраваныя ўладай... Я думаю, што большасць тых людзей, якія хочуць утварыць гэтыя новыя партыі, але такой магчымасці не маюць, яны ў нашу партыю прыйдуць і гэта будзе вельмі добра”.

Па словах Ухналёва, у партыі ўжо сёння большасць складаюць тыя, хто ніколі не быў у Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Змена ж назвы, мяркуюць партыйцы, прыцягне да іх больш людзей, асабліва маладых:

Ухналёў: “Мы ўпэўненыя, і мы ведаем, што пасля таго, як мы змянілі назву, канечне, большасць людзей, якія прыйдуць у партыю, гэта будзе моладзь. Мы так думаем, і на гэта ёсць у нас пэўныя падставы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі