Парламент Венесуэлы заявіў, што прэзідэнт Мадура "пакінуў пасаду"

Парламент Венесуэлы заявіў, што прэзідэнт Мадура "пакінуў пасаду"

Нацыянальная асамблея (парламент) Венесуэлы 9 студзеня ўхваліла рэзалюцыю, згодна з якой прызнана, што прэзідэнт краіны Нікалас Мадура "пакінуў сваю пасаду".

Як перадае Бі-Бі-Сі, рашэнне, хутчэй за ўсё, будзе сімвалічным ​​і наўрад ці рэальна паўплывае на палітычны крызіс у краіне.

Апазіцыя атрымала большасць у парламенце ў 2015 годзе на фоне незадаволенасці насельніцтва. Аднак урад і Вярхоўны суд краіны па-ранейшаму застаюцца пад кантролем прыхільнікаў Мадура. Гэта дазваляе ім паспяхова зрываюць любыя заканадаўчыя ініцыятывы парламента.

Дэпутаты Нацыянальнай асамблеі ўжо беспаспяхова спрабавалі пачаць на прэзідэнта судовы працэс, а таксама абвяшчалі дзеянні Мадуры дзяржаўным пераваротам.

У Венесуэле цягнецца цяжкі эканамічны крызіс. Насельнцітву рэгулярна адключаюць ваду і святло, людзям не хапае прадуктаў харчавання і лекаў. МВФ ацэньвае гадавую інфляцыю ў краіне ў 500% — гэта самы вялікі ў свеце паказчык.

Аднак сам Мадура кажа, што яго ўрад стаў ахвярай эканамічнай вайны, якую буйны бізнес вядзе супраць яго левай адміністрацыі. Па звестках праваабаронцаў, улады краіны жорстка караюць тых, хто адкрыта кажа пра недахоп ежы і лекаў, у тым ліку работнікаў сістэмы аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі