Законапраект аб дэнансацыі з ліпеня 2014 года пагаднення аб размяшчэнні амерыканскіх вайскоўцаў у міжнародным аэрапорце "Манас" у Бішкеку распрацаваў урад Кыргызстана.
Як паведамляе РІА "Новости", авіябаза ЗША, якая мела назву "Цэнтр транзітных перавозак", дзейнічала ад 2001 года. Праз яе ў Афганістан перапраўлялі грузы і вайскоўцаў сілаў антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане.
Дзеянне пагаднення ўладаў Кыргызстана са Злучанымі Штатамі дзейнічае да сярэдзіны 2014-га. Закон аб яго дэнансацыі набудзе моц пасля падпісання прэзідэнтам краіны.
Фота — ria.ru