Парад на Дзень Незалежнасці каштуе больш за 1,5 мільёна долараў

На прэс-канферэнцыі 27 чэрвеня ён паведаміў, што кошт святочнага параду да Дня Незалежнасці складае 0,2% усіх гадавых выдаткаў Міністэрства абароны.





У дзяржаўным бюджэце, як высветліла Еўрарадыё, гадавыя выдаткі міністэрства складаюць 6,817 трыльёна рублёў. Калі вымяраць па цяперашні валютным курсе (8800 рублёў за 1 долар), то кошт парада складзе прыкладна 1 мільён 550 тысяч долараў.





Дарэчы, прэс-сакратар Мінабароны адзначыў, што ваеннае ведамства жыве ва ўмовах строгай эканоміі. "Таму спробы абвінаваціць нашу краіну ці ведамства нібы ў дэманстрацыі сілы і выдатках сродкаў — гэта хлусня і правакацыя. Дзень Незалежнасці - гэта сакральны знак, і парад у гэты дзень быў, ёсць і будзе", — перадае БЕЛТА словы Уладзіміра Макарава.





Сёлета ў парадзе прымуць удзел больш за тры тысячы вайскоўцаў, больш за 150 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі, у паветраны эшалон увойдуць каля 30 паветраных караблёў.





Фота — bymedia.net