Папу Яна Паўла II назавуць святым 27 красавіка

Ладзячы гэту беспрэцэндэнтную цырымонію, Францішак спадзяецца злучыць прагрэсіўнае і кансерватыўнае крыло каталіцкай царквы, перадае ВВС.



Папа Ян XXIII, вядомы як "добры папа", склікаў у 1962 годзе другі Ватыканскі Сабор. На ім былі мадэрнізаваныя царкоўныя рытуалы.



Ян Павел II лічыцца больш кансерватыўным кіраўніком Каталіцкай царквы. Ён зрабіў выдатны ўнёсак у вызваленне Усходняй Еўропы ад камунізму і шмат зрабіў для наладжвання кантактаў і паразуменні паміж рэлігіямі.



Чакаецца, што на першую цырымонію падвойнай кананізацыі ў Рым прыбудуць сотні тысяч паломнікаў.



Фота — REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі