Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.
Па словах Кандрусевіча, якія перадае interfax.by, Таран — адзін з самых вядомых сучасных ватыканскіх дыпламатаў.
Папскі легат правядзе сустрэчы на дзяржаўным і міжрэлігійным узроўнях. Не выключана, што ён сустрэнецца і з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам.
Падчас свайго візіту ў Беларусь кардынал правядзе службы ў Будславе і Мінску. Таксама ён пагасіць паштовы блок, выпушчаны з нагоды 400-годдзя прыбыцця абраза Божай Маці Будслаўскай.
Абраз Маці Божай Будслаўскай — адна з самых шанаваных каталіцкіх святыняў у Беларусі. Ад 1991 года да абраза штогод прыходзяць паломнікі.
Фота — EPA