Вы тут

Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч

Васіль Шаранговіч / narachanka.by

31 снежня памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Яму было 83 гады. Беларускі саюз мастакоў паведамляе, што развітанне адбудзецца 3 студзеня ў кафедральным саборы па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 3 (з 11-й да 13-й гадзіны). Васіля Шаранговіча пахаваюць на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Шаранговіч — ураджэнец Мядзельшчыны. Прафесар, лаўрэат дзяржаўнай прэміі, доўгі час быў рэктарам Акадэміі мастацтваў.

Ён памёр праз два дні пасля смерці жонкі, Галіны Шаранговіч. "Яны былі разам 59 гадоў, разам пайшлі з жыцця", — напісала ў сацсетках іх дачка Наталля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.