Вы тут

Памёр брытанскі разведчык і пісьменнік Джон Ле Карэ

Джон Ле Карэ (Дэвід Корнуэл) / Reuters

Памёр брытанскі разведчык і пісьменнік Джон Ле Карэ. Яму было 89 гадоў. У яго была пнеўманія.

Сапраўдныя імя і прозвішча Джона Ле Карэ — Дэвід Корнуэл. Ён служыў у брытанскай разведцы, а пасля — у контрразведцы. Пісьменнік напісаў больш за два дзясяткі шпіёнскіх раманаў. Самыя вядомыя — "Шпіён, які прыйшоў з холаду" (1963), "Шпіён, выйдзі прэч" (1974). Яго творы пераведзены на дзясяткі моваў свету, па іх матывах зняты фільмы і серыялы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.