Памёр брытанскі акцёр Робі Калтрэйн, выканаўца ролі Хагрыда ў "Гары Потэры", паведамляе Reuters. Яму было 72 гады. Апошнім часам ён цяжка хварэў.
Калтрэйн — ураджэнец Шатландыі. Яго сапраўдныя імя і прозвішча — Энтані Роберт Макмілан. Вядомы не толькі як акцёр, але таксама як комік, сцэнарыст і прадусар.
Акрамя здымкаў у "Гары Потэры", вядомасць яму прынесла роля доктара ў брытанскім тэлевізійным серыяле "Метад Крэкера".