Памочнік Лукашэнкі выйшаў да пратэстоўцаў: пра што яны гаварылі

Мікалай Латышонак / Еўрарадыё
Мікалай Латышонак / Еўрарадыё

Мікалай Латышонак, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па агульных пытаннях, раптам выйшаў да беларусаў-пратэстоўцаў вечарам 30 жніўня. Толькі што скончыўся дождж, з пачаткам якога — хвілін 20 таму — людзі пацягнуліся ад амапаўскага кардона ў бок цэнтра горада. У той момант, калі чыноўнік з'явіўся на праспекце Пераможцаў, каля Палаца Незалежнасці заставалася 50-100 дэманстрантаў.

У суправаджэнні дзясятка сілавікоў (яны здымалі ўсё на камеру і час ад часу ўказвалі дзёрзкім маладым людзям, якія крычалі — так-так, крычалі на Латышонка: "Так, крок назад!") ён расказаў, як бачыць цяперашнюю сітуацыю. Размова ішла хаацічэскі, без мадэрацыі, на падвышаных танах. Часам здавалася, што чыноўнік не чуе таго, што яму адказваюць. Часам — што не ведае, што сказаць. Часам — што дэманстранты не чуюць яго.

Тым не менш вось як прайшлі гэтыя першыя за тры тыдні імправізаваныя перамовы паміж пратэстоўцамі і прадстаўнікамі ўлады.

Самавольства сілавікоў

Мікалай Латышонак: Вось праз вашыя вось акцыі... паглядзіце на курс долара. Да чаго вы штурхаеце?

Дэманстрант: Не ганьбуй сябе, не гавары пра гэта.

Мікалай Латышонак: А давайце вось да гэтага, 91 год, зноў жа пойдзем…

Дэманстрант: А чаму 91-ы, чаму мы павінны быць на ўзбочыне?

Іншы дэманстрант: Слухайце, дык у першабытным грамадстве людзі наогул жэрлі адно аднаго. Давайце будзем з гэтым параўноўваць!

Мікалай Латышонак: Вы павінны зразумець шлях, пройдзены за ўсяго толькі 26 гадоў ад пустых прылаўкаў і да таго, што ў любую краму можна зайсці і ўсё купіць.

Дэманстрант: Дык гэта не яго заслуга, не трэба.

Мікалай Латышонак: Добра, давайце так. Адкрытыя межы ў вас?

Дэманстрант: Не хачу я з'язджаць. Не падабаецца, валіце.

Мікалай Латышонак: Я не выганяю, я проста кажу вам, што ў вас ёсць выбар. Тут няма заслоны.

Помощник Лукашенко вышел к протестующим: о чём они говорили

Дэманстрант: Чаму ў нас ёсць смяротнае пакаранне, але няма банальнай эўтаназіі?

Мікалай Латышонак: А чаму вы думаеце, што смяротнае пакаранне цяпер якраз вось не патрэбнае?

Дэманстрант: Вы адмаўляеце катаванні на Акрэсціна?

Мікалай Латышонак: Я там не прысутнічаў, гэта раз. Другое, усё, што паказана ў СМІ, гэта памножанае на сто.

Дэманстрант: Я ездзіў на Акрэсціна, я дапамагаў фіксаваць пабоі, я дапамагаў са сваімі педагогам...

Рэвалюцыйны працэс

Дэманстрант: Паглядзіце на вашых супрацоўнікаў. Выпусцілі правакатараў са зброяй!

Мікалай Латышонак: Ёсць тэхналогіі вашыя, якімі вы жывяце.

Дэманстрант: Ёсць відэа буйным планам, дзе выразна відаць, што супрацоўнік "Алмаза"...

Мікалай Латышонак: Не трэба цяпер рабіць паспешных высноў.

Дэманстрант: Чаму калі ён (паказвае ў бок дэманстрантаў) выходзіць на пратэст — 15 гадоў даюць, а калі забілі чалавека, сярод супрацоўнікаў сілавых структур — трэба разабрацца?

Мікалай Латышонак: Вы павінны разумець, што ўсё, што вы робіце, гэта рэвалюцыйны працэс. Рэвалюцыйны працэс — ён заўсёды караецца. І гэта вы павінны разумець.

Дэманстрант: Калі чалавек не хоча аддаваць уладу законным спосабам, што нам застаецца?

Мікалай Латышонак: Я кажу, давайце гэта абмяркуем пазней.

Дэманстрант: Дык вы кажаце, сустракацца не на вуліцы, а вось народ на вуліцы. З якімі прадстаўнікамі? Зноў з якімі-небудзь чыноўнікамі? Вось, вазьміце сярод Каардынацыйнай рады Калеснікаву ці каго там, хай яны пагавораць. Вось пляцоўка БТ, дзе Крэмль ужо, між іншым, сядзіць.

Мікалай Латышонак: З Калеснікавай размаўляць ніхто не будзе.

Дэманстрант: Выдатна, а хто будзе, вам зручны прамоўца?

Мікалай Латышонак: Ёсць вось са студэнцкай моладзі, заводы. Няхай забіраюць групы ініцыятыўныя, з якімі можна весці размову…

Дэманстрант: Яна ўжо створана, яна называецца Каардынацыйная рада.

Мікалай Латышонак: Я не магу гэта сцвярджаць або аспрэчваць.

Сцягі і сімволіка

Мікалай Латышонак: Я не выконваю злачынныя... законы... Я дзейнічаю, як мне падказвае маё сэрца. Я за большую частку насельніцтва, я за сваю маці, я за свайго бацьку.

Дэманстрант: Ніхто вас не судзіць за ваш выбар, але вашы дзеянні…

Мікалай Латышонак: Я за большую частку насельніцтва.

Дэманстрант: Нас большасць.

Мікалай Латышонак: Я вось супраць вашых вось гэтых дзеянняў.

Дэманстрант: Якіх дзеянняў?

Мікалай Латышонак: ...нацысцкіх сцягоў.

Дэманстрант: За вамі сіла стаіць. Але нас большасць.

Мікалай Латышонак: Гэта сцяг, ну вы паглядзіце гісторыю, ну…

Дэманстрант: Які гэта сцяг?

Мікалай Латышонак: І што пры ім было зроблена.

Дэманстрант: Дык вось вы і паглядзіце.

Мікалай Латышонак: Асноўныя дасягненні Беларусі... І колькі пры ім было [мае на ўвазе бел-чырвона-белы сцяг. — Еўрарадыё], якіх дасягненняў мы пры ім дасягнулі.

Дэманстрант: Галоўнае, што гэты сцяг быў першы. І ён быў зроблены ў 1918 годзе, пад гэтым сцягам пачалася першая незалежная Беларусь. БНР называецца.

Мікалай Латышонак: Так, і паліцаі хадзілі.

Дэманстрант: Увогуле, чытайце гісторыю.

Іншы дэманстрант: Пад гэтым сцягам ваш прэзідэнт прымаў прысягу.

Мікалай Латышонак: Прымаў прысягу, я ведаю. Я ведаю, не трэба. Я ніколі не прызнаю гэты сцяг, таму што ў мяне і дзед загінуў, і прадзед загінуў. І паліцаі хадзілі пад гэтым сцягам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі