Памерлая палячка ажыла ў моргу

Здарэнне адбылося ў горадзе Востраў Любельскі Люблінскага ваяводства. Як перадае ВВС, 51-гадовая палячка Багуміла прыйшла да сваёй 91-гадовай цёткі Яніны Калькевіч і знайшла яе мёртвай. У жанчыны не прамацваўся пульс, яе вочы і рот былі закрытыя. Сямейны лекар засведчыла смерць бабулькі, выпісаўшы афіцыйнае сведчанне.

Пахаванне планавалася правесці праз два дні. А на той час цела памерлай даставілі ў мясцовы морг.

Аднак праляжаўшы 11 гадзін у халадзільніку, Яніна Калькевіч раптам пачала варушыцца, чым вельмі здзівіла работнікаў морга. Калі ўваскрослую жанчыну прывезлі дадому, яна, па словах пляменніцы, працягвала скардзіцца на холад і папрасіла кубак гарачай гарбаты.

Тым часам лекарка з амаль 30-гадовым досведам працы, якая выпісала пасведчанне пра смерць, кажа, што цалкам упэўненая ў смерці жанчыны.

Мясцовая паліцыя пачала расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі