Паляк незаконна перайшоў мяжу, каб знайсці працу ў Беларусі

13 снежня ў Пружанскім раёне за некалькі соцень метраў ад беларуска-польскай мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі парушальніка мяжы.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, гэта быў 20-гадовы грамадзянін Польшчы. Хлопец сказаў, што перабраўся ў Беларусь, каб знайсці сабе працу. Пашпарта пры сабе ён не меў, а толькі ідэнтыфікацыйную карту, таму законна трапіць у нашу краіну ён не мог.

У той самы дзень маладога чалавека дэпартавалі назад у Польшчу. Яму забаранілі ўезд у Беларусь на працягу пяці гадоў.