Палова ўдзельнікаў галасавання на сайце "Прессбола" вераць у перамогу БАТЭ

Амаль палова ўдзельнікаў (47% альбо амаль 900 чалавек) галасавання на сайце "Прессбола" вераць у перамогу барысаўскага БАТЭ над пецярбургскім "Зенітам" у матчы Лігі чэмпіёнаў, які адбудзецца ў Мінску 5 лістапада. За нічыю прагаласавалі 24%, у перамозе "Зеніта" перакананыя 28%. Нагадаем, напярэдадні матчу ў Пецярбургу, у якім была зафіксаваная нічыя 1:1, "Прессбол" праводзіў падобнае апытанне. Тады толькі 25% альбо 1372 чалавекі верылі ў перамогу барысаўчан, 48% (2626 чалавек) паставілі на выйгрыш гаспадароў поля, а 27% (1456 чалавек) угадалі вынік.

Дарэчы, у перамогу БАТЭ над "Зенітам" з розніцай у 1 мяч верыць і 46% удзельнікаў апытання на сайце "Інтэрфакса", 23% ставяць на нічыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі