Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 8 чалавек, сярод іх — асуджаныя за абразу Лукашэнкі
![Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 8 чалавек, сярод іх — асуджаныя за абразу Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bk5.jpg.webp?itok=lT1hl_ci)
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Гэта — Антон Баброў, Андрэй Барысюк, Андрэй Валасач, Валерый Захарчык, Дзяніс Кісялёў, Уладзімір Пархоменка, Іван Паршын і Ігар Фёдараў. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Пархоменка, Фёдараў, Баброў, Паршын і Захарчык асуджаны за "абразу Лукашэнкі" на тэрміны ад 1 года да 3 гадоў папраўчай калоніі, Кісялёў — на 1 год і 6 месяцаў "хіміі". Найбольшы тэрмін — 3 гады калоніі — у Валерыя Захарчыка, якога судзілі таксама за "абразу прадстаўніка ўлады" і "распаўсюд персанальных даных". Сярод новых палітвязняў Валасач, узяты пад варту за "абразу прадстаўніка ўлады". Барысюк па тым жа артыкуле атрымаў 2 гады "хіміі".
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1223 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.