Палітвязня Максіма Знака адправілі ў калонію

Палітвязня Максіма Знака адправілі ў калонію

Палітвязня Максіма Знака адправілі ў калонію. Пра гэта ў Facebook паведаміў яго бацька Аляксандр Знак. Адпраўка адбылася ўвечары ў аўторак. У якой калоніі будзе адбываць свой тэрмін Знак, пакуль невядома.

Юрыст штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Максім Знак у верасні 2021-га быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны", "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Разам са Знакам судзілі Марыю Калеснікаву, каардынатарку згаданага штаба. Яна атрымала 11 гадоў зняволення. Сваёй віны яны не прызналі. 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў у сіле іх прысуды.

За кратамі Максім Знак прачытаў 314 кніг — па адной кніжцы за паўтара дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі