Палітвязень Васіль Парфянкоў адзначае Дзень народзінаў

Напярэдадні Дня народзінаў Васіль Парфянкоў даслаў сябрам ліст, у якім распавядае, за што патрапіў у ШЫЗА апошнім разам. Паводле хлопца, ён адмовіўся прыбраць іконы, якія вісяць у ягонай камеры — на вязня быў складзены рапарт за антысанітарыю і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, за гэта хлопца адправілі ў ізалятар на 10 сутак.

Васілю Парфянкову засталося адседзець троху болей за тры месяцы. Вязень піша, што жадае гэтай зімы, як ніколі, бо чакае сустрэчы з 8-месячным сынам, якога ён бачыў толькі на фотаздымках, што яму дасылаюць у турму.

Нагадаем, у снежні 2013 года Васіля Парфянкова прысудзілі да года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за “невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі