Палітвязень Уладзімір Мацкевіч 4 лютага пачаў галадоўку

Палітвязень Уладзімір Мацкевіч 4 лютага пачаў галадоўку

Беларускі палітвязень Уладзімір Мацкевіч 4 лютага пачаў галадоўку, паведамляюць яго паплечнікі. Ён патрабуе змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва. Мацкевіч перадаў на волю, што з пятніцы адмовіцца ад ежы да выканання патрабаванняў. Першыя дзесяць дзён гэта "будзе галадоўка на вадзе". Калі па сканчэнні гэтага тэрміну патрабаванні не выканаюць, палітвязень гатовы перайсці "да сухой галадоўкі".

Уладзімір Мацкевіч мае намер прасіць дазволіць яму доступ "да лекара, натарыуса і пастара".

Мацкевіч знаходзіцца за кратамі з 4 жніўня 2021-га — ужо паўгода. Яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ён утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску. Тэксты філосафа правяралі на "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".

Мацкевіч лічыць, што следства наўмысна зацягваецца, а тэрмін утрымання пад вартай рэгулярна падаўжаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі