Палітвязень Ігар Лосік спыніў галадоўку

Палітвязень Ігар Лосік спыніў галадоўку

Палітвязень Ігар Лосік спыніў галадоўку, паведамляе тэлеграм-канал @belamova. Цяпер ён знаходзіцца ў карцары, куды быў адпраўлены на пяць сутак пасля аб'яўлення гэтай галадоўкі.

Лосік — кансультант Радыё Свабода і адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга". Ён за кратамі з чэрвеня 2020-га. Спачатку яго вінавацілі ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У сярэдзіне снежня дадалася "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках". Пратэстуючы супраць новага абвінавачвання палітвязень галадаў 41 дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі