Палата прадстаўнікоў будзе разглядаць пытанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе разгледжана Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пасля яго ўнясення. Такую заяву зрабіў новаабраны спікер Уладзімір Андрэйчанка.  Паводле яго словаў, "калі [пытанне]будзе ўнесенае, мы яго будзем разглядаць". Андрэйчанка адзначыў, што "ў дадзеным выпадку трэба ўлічваць думку народа".

Нагадаем, яшчэ 13 кастрычніка парламент Абхазіі звярнуўся да беларускіх калегаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці. Аднак гэты зварот дзесьці заблукаў у калідорах беларускай улады

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі