"Пакажы кашалёк, Вячорка": дэмсілы павінны справаздачыцца, але не перад усімі

Не ўсе, хто данаціць дэмсілам, хацелі б раскрываць сваю асобу / pexels.com
Не ўсе, хто данаціць дэмсілам, хацелі б раскрываць сваю асобу / pexels.com

Фонды BYSOL, BYHelp, Офіс Ціханоўскай і іншыя прадстаўнікі дэмсіл не павінны даваць усім ахвотным справаздачы аб сваіх фінансах, бо яны не існуюць за кошт падаткаў. Аднак лепш празрыста паказваць усё, што магчыма, каб адбіцца ад некаторых абвінавачанняў.

Чаму хаваць частку фінансавых плыняў — гэта нармальна, і як быць, калі абвінавачанні ва ўтойванні звестак і размеркаванні грантаў становяцца праблемай, расказвае палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у эфіры Еўрарадыё.

— Думаю, людзі павінны даваць справаздачу за свае фінансавыя плыні перад тымі, хто ім гэтыя плыні забяспечвае, у першую чаргу. BYSOL і BYHelp збіраюць грошы з ахвярадаўцаў. У іх на сайтах ёсць найпадрабязнейшыя фінансавыя справаздачы аб іх дзейнасці. Калі ў кагосьці ёсць пытанні да справаздач, гэта трэба абмяркоўваць, але я бачу, што яны публікуюць іх рэгулярна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі