Пахаванне Андрэя Зельцэра адбудзецца ў сераду

Пахаванне Андрэя Зельцэра адбудзецца ў сераду

Айцішніка Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з сілавікамі, пахаваюць у сераду, 6 кастрычніка. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Месца і час развітання пакуль невядомыя.

Падазраваны ў тэрарызме Андрэй Зельцэр быў забіты ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. Тады ж быў смяротна паранены афіцэр спецпадраздзялення КДБ "Альфа" Дзмітрый Федасюк. Жонка Зельцэра, Марыя Успенская, затрыманая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі