Падзенне даходаў і сцісканне занятасці: праблемы банкаў тычацца ўсіх

Адток валюты з банкаў не спыняецца / Reuters​
Адток валюты з банкаў не спыняецца / Reuters​

Абсалютбанк, які трапіў пад санкцыі ЗША, зрабіў новаўвядзенні для фізічных асоб, за выключэннем ІП. Цяпер банк не выдае і не абслугоўвае карткі Visa. Таксама спыніў пераводы ў замежнай валюце, акрамя пераводаў у расійскіх рублях і пераводаў на рахункі ў банках-рэзідэнтах. Не абслугоўваюцца і пераводы Western Union.

Еўрарадыё паразмаўляла з эканамістам і даведалася, як санкцыі пагаршаюць галоўную праблему беларускіх банкаў, што не так з банкаўскай статыстыкай і чым крызіс у гэтым сектары пагражае звычайным беларусам.


Блакаванне актываў найбольш адчувальнае для банкаў

Што тычыцца абмежаванняў Абсалютбанка, пацерпяць яго кліенты, для якіх важныя замежныя аперацыі.

Падение доходов и сжатие занятости: проблемы банков касаются всех

Усе амерыканскія рэзідэнты, кампаніі, а таксама іх замежныя філіялы павінны цвёрда трымацца санкцыйнага палажэння і садзейнічаць блакаванню санкцыйных актываў, — кажа старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітры Крук. — У выпадку з банкамі — гэта самая адчувальная рэч. Асаблівасць міжнародных разлікаў у тым, што ўгода рана ці позна пройдзе праз банк-рэзідэнт краіны, чыя валюта выкарыстоўваецца. Гэта значыць угоды ў амерыканскіх далярах будуць праходзіць праз амерыканскія банкі.

Таму выкарыстоўваць даляры Абсалютбанк не зможа.

— Што будзе далей з банкам, прадказаць складана, не ведаючы сітуацыю знутры. Напэўна, ён вельмі моцна скароціць дзейнасць і будзе спрабаваць захаваць тыя аперацыі, якія засталіся. Але для любога банка магчымасць здзяйсняць знешнія плацяжы вельмі важная. Гэта пераход у больш нізкую лігу як мінімум.


"Агульнай карціны можа ніхто не разумець"

Галоўны трэнд, які ўплывае на банкаўскую сістэму, — адток дэпазітаў, кажа Дзмітры Крук. З пачатку года беларусы вынеслі з банкаў валютных дэпазітаў на $717,5 млн да 1 жніўня агульная сума валютных дэпазітаў фізічных асоб склала $ 3,9 млрд.

— Гэты трэнд доўжыцца ўжо паўтара года. Ён павольна, але ўпэўнена падмывае ліквіднасць, рэсурсную базу і наогул магчымасць банкаў крэдытаваць. Гэта ключавая тэндэнцыя, якая выклікае іншыя негатыўныя рэчы. Санкцыйны фон — дадатковы вельмі сур'ёзны шок.

Падение доходов и сжатие занятости: проблемы банков касаются всех
Пакуль беларусы забіраюць дэпазіты, статыстыка банкаў застаецца прымальнай / shutterstock.com

Калі глядзець на фінансавыя паказчыкі банкаў, то нічога крытычнага там няма. Аднак ёсць сумневы ў тым, наколькі гэтыя звесткі аб'ектыўныя, падкрэслівае Дзмітры Крук.

— Паказчыкі ліквіднасці ў цэлым па банкаўскай сістэме ў межах дапушчальных значэнняў. Але ёсць шэраг механізмаў, бухгалтарскіх прыёмаў, рэгулятыўных паслабленняў Нацбанка, якія дазваляюць гуляць са статыстычнымі паказчыкамі.

Таму, якая агульная карціна ў банкаўскай сістэме, баюся, з-за наўмысна збітай дыягностыкі да канца можа і ніхто не разумець. Я б сказаў, што банкаўская сістэма — гэта сфера, дзе ёсць шмат падстаў для трывогі. Пакуль гэта не дасягнула крытычнай фазы, але сітуацыя, асабліва не фоне санкцый, можа хутка памяняцца.


Як праблемы банкаў адбіваюцца на ўсіх?

Самае кепскае, у што могуць выліцца праблемы банкаў, — гэта банкаўскі крызіс, пры якім банкі апынуцца неплацежаздольнымі.

Падение доходов и сжатие занятости: проблемы банков касаются всех
Нацыянальны банк / Еўрарадыё

Паколькі санкцыі б'юць па самым уразлівым — здольнасці банкаў выконваць валютныя абавязацельствы, улады не заўсёды могуць быць у стане ім дапамагчы. Каб Нацбанк мог падзяліцца з камерцыйнымі банкамі валютай, яе трэба яшчэ зарабіць або заняць, што праз санкцыі становіцца складаней.

— Гіпатэтычна можна колькі захочацца забяспечваць банкі беларускімі рублямі, хай сабе гэта вядзе да інфляцыі. Але галоўныя праблемы нашых банкаў з ліквіднасцю ў замежнай валюце. Тут аказваць такую безумоўную падтрымку немагчыма.

Не тое што ўлады зусім бяссільныя. За кошт золатавалютных рэзерваў можна спрабаваць падмацаваць банкі, але гэта рызыкоўна ўжо для саміх уладаў. Яны могуць страціць падушку бяспекі для знешняга доўгу і агулам для стабільнасці. Ці будуць яны гэта рабіць і ў якім маштабе, залежыць ад таго, якія прыярытэты сфармуюць для сябе ўлады, — рэзюмуе Дзмітры Крук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі