“Падземка” накруціла цэны на малюнкі Варашкевіча і Нікі Сандрос

1 красавіка адбылося адкрыццё першай выставы рок-музыкі Ігара Варашкевіча і яго сяброўкі Нікі Сандрос. Абодва мастака шчаслівыя і задаволеныя выставай! ЕРБ: Як адчуванні пасля адкрыцця выставы?

Ніка Сандрос: “Я адчуваю сябе афігенскі! Ля-ля-ля! Крута! Было вельмі крута! Адкрыццё было проста супер! Людзей было шмат! Мастакі прыйшлі.Я пазнаёмілася з Алесем Пушкіным.

ЕРБ: І як ён ацаніў твае “калякі-малякі”?

Ніка Сандрос: Алесь сказаў, што ўсё цудоўна, асабліва яму спадабаліся две мае працы, гжта чорна-белы малюнак алеем, гэта нацюрморт, і каляровая “Чили. На краю света”.

ЕРБ: З кім яшчэ рпазнаёмілася?

Ніка Сандрос: З Вайцюшкевічам была смешная гісторыя. Ён усё хадзіў нешта, хадзіў і ўсміхаўся мне. Я нарэшце не вытрымала і падыйшла да яго. Кажу, маўляў, ну што Вы тут мне усміхаецеся ўвесь час, давайце ўжо пазнаёмімся, ці што? Давайце, - кажа Вайюшкевіч, і дадае – Зміцер. А я адказваю, маўляў, а што за Зміцер такі? Твар знаёмы... Сябры мне кажуць, - гэта ж Зміцер Вайцюшкевіч! Ты што, не ведаешь яго? Адкуль я ведаю. Я Варашкевіча добра ведаю, а Вайцюшкевіча неяк прапусціла. Зміцер усё ніяк паверыць ня мог, што знайшлася дзяўчына ў Мінску, якая сапраўды нічога пра яго не ведае, ха-ха-ха!

ЕРБ: Карціны вашыя набываюць ужо?

Ніка Сандрос: Карціны яшчэ ніякія не набылі, але шчыра скажу, што цэны “Падземка” такія накруціла! Мы з Варашам, калі пабачылі прайс-ліст, так не маглі спыніць рогат. Карціна “Тры Кіты” каштуе 3 000 000 рублёў. Гэта п...ц, прабачце! Карацей, мы з Варашкевічам ідзем размаўляць з галерэяй, каб тая знізіла кошты. Але гэта ўсё дробязі. Мы такія шчаслівыя! Я кажу Ігару: можа, ты нарэшце станеш знакамітым, ха-ха-ха!”

Наведвальнік выставы, журналіст газеты “Советская Белоруссия”, вядомы музыка і нават мастак Сяргей Пукст выйшаў з залы ў вельмі станоўчым настроі.

Сяргей Пукст: “ Я пайду на выставу і другі і трэцці раз, бо мяне яна вельмі зацікавіла. Хутка у “СБ” я напішу пра гэтав ялікі артыкул. У мяне склалася такое ўражанне, што людзі вельмі шчыра і адкрыта распавялі пра тое, што складае іх жыццё. Асабліва гэта відаць у працах Нікі Сандрос. Непасрэдна і па-дзіцячы яна распавядае пра свае ўзаемаадносіны з мужам, напрыклад. А Варашкевіча я ўвогуле адкрыў для сябе наноў. Ён аказаўся глыбокім і шчырым чалавекам. Хіпаном і рок-н-рольшчыкам. Я лічу, што гэтая выстава вельмі важная як прэцэдэнт, хаця з пункту погляду формы ці мастацкага выканання гэта не ідэальна. Але тут недасканаласць стала каштоўнасцю”

Вядомы мастак Адам Глобус выказваецца з больш прафесійнай пазіцыі.

Адам Глобус: “ Мяне больш за ўсё пацешыла тое, што камп’ютарныя малюнкі значна лепш выглядаюць у друкаваным выглядзе. Я не чакаў такой якасці! Што тычыцца выставы, то я не хачу пакрыўдзіць дзяўчыну, але ж адзіны мастак там — гэта Варашкевіч, безумоўна. Такія выставы ўсё ж павінны рабіць людзі адпаведнага прафесійнага ўзроўню. Канешне на фатаздымках Варашкевіч і Ніка выглядаюць эфектнай парай, але не зусім эфектна побач з працамі Варашкевіча выглядалі малюнкі Сандрос. Варашкевіч прафесійны, цікавы і арыгінальны мастак і я радасны, што яго талент не згубіўся ў часе. А тое, што яму захацелася з дзяўчынкай выступіць, так гэта зразумела. Наш Варашкевіч заўсёды любіў выступаць з прыгожымі жанчынамі (усміхаецца).

ЕРБ: Ніка Сандрос Вас зусім не ўразіла?

Адам Глобус: Ну, шчыра кажучы, я не вельмі цікаўлюся не прафесійным мастацтвам.

Беларускі паэт і дызайнер Міхал Анемпадыстаў збіраецца рязглядзець выставу больш падрабязна.

Міхал Анемпадыстаў: Ведаеце што, я яшчэ раз схажу на гэтую выставу спецыяльна, каб паглядзець працы! На адкрыцці столькі было народу, што да працаў падыйсці было даволі-такі цяжка. Я не магу даць свае каментары, але я даўно ведаю, што Варашкевіч цудоўны мастак, выдатны графік і было дзіўна, што ён доўгі час не маляваў. Так што мне вельмі прыемна, што Ігар паказаў сабе як мастака. Я буду чакаць ад яго новых мастацкіх твораў!

Нагадаю, што выстава праходзіць у арт-галерэі “Падземка” да 11 красавіка.