Падпісаны ўказ пра новую сістэму відэаназірання за грамадскай бяспекай

Падпісаны ўказ пра новую сістэму відэаназірання за грамадскай бяспекай

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра стварэнне рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі (№ 187 ад 25 траўня). У яго выкананне, у Беларусі створаць цэнтралізаваную рэспубліканскую сістэму відэаманіторынгу, інфармуе БЕЛТА.  

Адзначаецца, што асноўнай задачай новай сістэмы стане назіранне за станам грамадскай бяспекі. Афіцыйна заяўляецца, што гэта робіцца ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, прафілактыкі, выяўлення ды раскрыцця злачынстваў ды розных правапарушэнняў. Новаўвядзенне мусіць дапамагчы ў пошуку зніклых без весткі людзей, у папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Плануецца стварэнне відэаархіву з магчымасцю пошуку неабходнай інфармацыі.

Мяркуецца, што сістэма відэаназірання будзе аўтаматычна інфармаваць дзяржаўныя органы, якія займаюцца забеспячэннем грамадскай бяспекі, пра пэўныя здарэнні, падзеі. Міністэрства ўнутраных спраў, у адпаведнасці з дакументам, з’яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржорганам, які будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый пры стварэнні, дзейнасці і выкарыстанні сістэмы маніторынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі