Падобна на тое, што ў Лукашэнкі змяніўся спічрайтар. Тлумачым, чаму

Сюжэт грэчаскага міфа: Кедаліён сядзіць на плячах у Арыёна. Ілюстрацыя: "Вікіпедыя".
Сюжэт грэчаскага міфа: Кедаліён сядзіць на плячах у Арыёна. Ілюстрацыя: "Вікіпедыя".

10 красавіка, сустракаючыся з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка сказаў дзіўную фразу: "Як казаў класік, мы павінны стаяць на плячах мінулых пакаленняў і ўзяць адтуль усё лепшае".

Чые гэта плечы і хто на іх стаіць?

У такім выглядзе словы пра плечы мінулых пакаленняў сустракаюцца толькі ў справаздачах пра тую прэс-канферэнцыю. Так што "класік" відавочна казаў нешта іншае. Ды і што гэта, уласна кажучы, за класік?

Блізкая да выказвання Лукашэнкі фраза прыпісваецца сэру Ісааку Ньютану. "Калі я бачыў далей за іншых, дык таму, што стаяў на плячах гігантаў", — нібыта напісаў фізік ў лісце да Роберта Гука, маючы на ​​ўвазе вялікіх матэматыкаў мінулага.

Похоже, у Лукашенко сменился спичрайтер. Объясняем, почему

Вобраз магутных волатаў з мінулых часоў сышоў у народ. Неўзабаве дасціпныя інтэлектуалы перарабілі цытату, дадаўшы ў яе... карлікаў! Маўляў, Ньютан, які зрабіў адкрыццё, сціпла апраўдваўся: "Я падобны да карліку, які стаяў на плячах гігантаў". У такім выглядзе фраза сустракаецца ў спрэчцы аўстрыйскага псіхіятра Вільгельма Штэкеля з Зігмундам Фрэйдам: "Карлік, які стаіць на плячах гіганта, можа бачыць далей, чым сам гігант", — сказаў аўстрыец.

Хто перабег дарогу ката?

У фразе Аляксандра Лукашэнкі пра карлікаў, вядома, ні слова. Якія такія карлікі? Беларусы — гіганты на плячах гігантаў з папярэдніх пакаленняў, і ніяк інакш!

Плечы ўжо сустракаліся ў прамовах кіраўніка Беларусі. Але звычайна гэта было ў кантэксце "падставіць сваё плячо". "Плечы мінулых пакаленняў" і класік, які сказаў пра іх, згаданыя ўпершыню. І гэта зусім не дзіўна: раней Лукашэнка ўвесь час цытаваў зусім іншага класіка!

Ажно 8 разоў, пачынаючы з 2003 года, ён згадвае ў сваіх пасланнях і інтэрв'ю знакамітую фразу кітайскага палітыка Дэн Сяапіна: "Якая розніца, якога колеру кошка, абы мышэй лавіла". У апошні раз яна прагучала два гады таму, у красавіку 2016 года, падчас штогадовага паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Похоже, у Лукашенко сменился спичрайтер. Объясняем, почему
Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

З тых часоў — ніякіх котак! Хаця... У мінулагоднім пасланні Лукашэнка ката не проста згадаў, а працытаваў: "Давайце жыць дружна, як казаў вядомы персанаж". Кот — ды не той!

Новы спічрайтар — новыя вобразы? І новыя класікі! Наступнае пасланне народу і парламенту намечанае на 24 красавіка. Вашы стаўкі, каго згадае Лукашэнка: гігантаў з мінулых пакаленняў ці котку нявызначанага колеру?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі