Падчас пажару з мінскага дзіцячага садка эвакуявалі 155 чалавек

Падчас пажару з мінскага дзіцячага садка эвакуявалі 155 чалавек

30 кастрычніка ў 9:31 кухар дзіцячага садка ў Мінску затэлефанаваў на нумар "101" і паведаміў пра пажар. Здарэнне адбылося яслях-садку №73 на праспекце Ракасоўскага, 151 корпус 2, паведамляе прэс-служба МУС.

Прабаўшы на месца выкліку, супрацошнікі МНС не заўважылі знешніх прыкметаў пажару. Падчас агляду будынку яны выявілі, што ў кухні садка загараўся блок кіравання электраплітой ПЭЖШ-4 Н, 2019 года выпуску. Супрацоўнікі садка самі ліквідавалі агонь. 

Да прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыя эвакуявала з будынка 155 чалавек: 119 дзяцей (ад 2 да 6 гадоў) і абслуговы персанал.

Пацярпелых пры здарэнні няма. Агонь пашкодзіў блок кіравання электраплітой.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі