Пад Мінскам затрымалі 20 мусульман-салафітаў

Пад Мінскам напрыканцы мінулага года ліквідавалі незаконную рэлігійную арганізацыю — у адной з вёсак сустракаліся паслядоўнікі радыкальнага руху салафізм. Такая інфармацыя прагучала ўвечары 11 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1", перадае БелаПАН.

Паведамляецца, што было затрымана дваццаць мусульман-салафітаў, восем з іх — замежнікі. Па словах праваахоўнікаў, група сфармавалася пад уплывам замежных місіянераў адной з арабскіх экстрэмісцкіх арганізацый. Гэтыя людзі прывозілі з сабой адпаведную літаратуру, прызнаную экстрэмісцкай. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што дзейнасць замежных місіянераў выклікала незадаволенасць усёй мусульманскай супольнасці.

Як заявіў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх, да затрыманых беларускіх грамадзян былі ўжытыя прафілактычныя меры. Затрыманых замежнікаў за парушэнне заканадаўства выслалі з краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі