Пад Мінскам маршрутка ўрэзалася ў фуру: загінулі два пасажыры (фота)

Пад Мінскам маршрутка ўрэзалася ў фуру: загінулі два пасажыры (фота)

У аўтааварыі пад Мінскам загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале. 

ДТЗ адбылося 9 верасня ў 14.40 на 85-м кіламетры аўтадарогі М14 у Мінскім раёне. Маршрутная таксоўка "Фальксваген", якая ехала з Магілёва ў Смаргонь, урэзалася ў аўтафуру МАЗ. Прычым аўтацягнік стаяў на ўзбочыне дарогі па прычыне паломкі.

У маршрутцы былі кіроўца і пяць пасажыраў. У выніку аўтааварыі двое загінулі на месцы, кіроўца і трое пасажыраў атрымалі раненні і былі дастаўленыя ў лякарню. Кіроўца фуры пры здарэнні не пацярпеў. 

Папярэдне паведамляецца, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі