Пад Мінскам гарэў ангар плошчай 600 квадратных метраў

Пад Мінскам гарэў ангар плошчай 600 квадратных метраў

Уначы 10 траўня ў 23.25 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у пасёлку Прывольным у Мінскім раёне.

Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца выкліку, пабачылі, што вытворча-складскі будынак гарыць адкрытым полымем. Як адзначае прэс-служба ратавальнікаў, пажар быў ліквідаваны работнікамі МНС.

Прычына інцыдэнту высвятляецца. Пацярпелых няма.

Агонь знішчыў вытворчае абсталяванне і гатовую прадукцыю на плошчы 600 квадратных метраў. Таксама знішчаны дах на плошчы 400 квадратных метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі