Вы тут

Пад Мазыром перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі

Пад Мазыром у ДТЗ пацярпелі пасажыры мікрааўтобуса / БЕЛТА

У Мазырскім раёне мікрааўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. ДТЗ адбылося ўвечары 26 студзеня, паведамляе БЕЛТА. 

За рулём "Фальксвагена" быў 50-гадовы кіроўца. Паведамляецца, што мужчына ехаў занадта хутка па заснежанай дарозе, не справіўся з кіраваннем і выехаў у кювет.

Пры ДТЗ пацярпелі два пасажыры 23 і 50 гадоў. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Абодвух даставілі ў Мазырскую гарадскую лякарню.

Учораў ў Беларусь прыйшоў цыклон "Ларс", які прынёс вятры і завірухі. Як распавядала Еўрарадыё, у Ляхавіцкім раёне фуру занесла ажно на чыгуначную каляіну, дзе ў яе ўрэзаўся грузавы цягнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.