Вы тут

Пад Мазыром падлетак праваліўся пад лёд і патануў

Фота з адкрытых крыніцаў

У Мазырскім раёне 13-гадовы школьнік праваліўся пад лёд і загіну. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 12 студзеня на штучным вадаёме ля пасёлка Крынічны. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, дасталі хлопца з вады, аднак было позна — медыкі хутка канстатавалі смерць падлетка.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскую абласную арганізацыю АСВОД, вадаём быў агароджаны сеткай-рабіцай і слупамі. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ўсталявалася марознае надвор’е, лёд на рэках і іншых вадаёмах застаецца пакуль яшчэ слабым, таму выратавальнікі папярэджваюць пра небяспеку выхаду на яго.