Пад Іванавам легкавік урэзаўся ў дрэва, загінулі два чалавекі

Пад Іванавам легкавік урэзаўся ў дрэва, загінулі два чалавекі

Смяротнае ДТЗ адбылося ў Іванаўскім раёне ўвечары 9 сакавіка. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 17:50 на аўтадарозе Р 144 “Іванава-мяжа Украіны” аўтамабіль “Аўдзі” выкінула ў кювет, дзе ён урэзаўся ў дрэва.

Мяркуецца, што на закругленні дарогі кіроўца абраў небяспечную хуткасць, таму машыну занесла.

Аўтамабіль моцна пашкоджаны. Два чалавекі загінулі — ім было 20 і 28 гадоў адпаведна. Яшчэ тры чалавекі (31, 32 і 34 гады) з траўмамі дастаўленыя ў Іванаўскую раённую лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі