Пад Ганцавічамі ўзарвалі 30-метровую вежу

Пінскія піратэхнікі прасвідравалі 30-метровую будыніну і ўклалі ў адтуліны выбухоўку. Ачапілі тэрыторыю і ўзарвалі. Аскепкі ўпалі там, дзе планавалася.

Вежа-комін была часткаю колішняга “даўгабуду” – дрэваперапрацоўчага прадпрыемства, якое пачалі ставіць у лесе 20 год таму. Не даўшы рады дабудаваць комплекс з-за недахопу сродкаў, мясцовыя ўлады пастанавілі яго ўзарваць.

Мясцовыя жыхары прапануюць такім чынам расправіцца з усімі даўгабудамі, якіх у ваколіцы нямала. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі