Пад Брэстам не прыбралі гектары кукурузы (фота)

Палеткі сельскагаспадарчага кааператыва "Памежнік" стаяць непрыбраныя ля самага Брэста. На адным з палеткаў аграрыі марна спрабавалі адрамантаваць старэнькі камбайн. Мясцовыя спрабуюць сабраць ураджай для сваёй прыватнай гаспадаркі. Тры гады таму старшыню суседняй паспяховай гаспадаркі ледзь не знялі  з працы ўказам кіраўніка дзяржавы за стометровы клін кукурузы пад снегам. А сёлета там шмат непрыбраных кліноў, а ў "Памежніку" пад снег пойдуць цэлыя гектары.

У адміністрацыі "Памежніка" Еўрарадыё патлумачылі: "На кожным прадпрыемстве  могуць быць праблемы. Вось і ў нас  яна ёсць, праблема багатага ўраджаю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі