Пад Бахмутам параненыя двое польскіх валанцёраў

Вайна ва Украіне / Reuters
Вайна ва Украіне / Reuters

Пад Бахмутам параненыя двое польскіх валанцёраў, паведамляе pap.pl. Мужчына і жанчына атрымалі раненні ў выніку выбуху мінамётнай міны. Іх эвакуявалі ў Польшчу. Параненыя знаходзяцца ў бальніцы ў Любліне.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч кажа, што ў момант выбуху валанцёры разгружалі гуманітарную дапамогу недалёка ад лініі фронту. У жанчыны ампутаваная галёнка, але пагрозы для яе жыцця няма. У мужчыны больш лёгкае раненне — у яго трапіў аскепак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі