Пачаўся сезон палявання на зайцоў, вавёрак і куніц

Ад сёння ў Беларусі можна паляваць на зайца-беляка , зайца-русака , вавёрку звычайную, гарнастая, куніцу лясную і каменную, тхара ляснога, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс- Захад" у дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з адкрыццём сезона палявання на пушных звяроў Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі будуць праходзіць рэйды інспектараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі