Па "справе TUT.by" за кратамі знаходзяцца 13 чалавек

Па "справе TUT.by" за кратамі знаходзяцца 13 чалавек

Па "справе TUT.by" за кратамі знаходзяцца 13 чалавек. 10 з іх — на Акрэсціна, 3 — у СІЗА КДБ. Як паведамляе @tutby_official, на Акрэсціна знаходзяцца галоўная рэдактарка Марына Золатава, гендырэктар Людміла Чэкіна, намеснік дырэктара Ірына Рыбалка, рэдактар Вольга Лойка, журналіст Алена Талкачова, галоўны інжынер Ала Лапатка, юрыст Кацярына Ткачэнка, былы юрыст Ірына Касцючэнка, намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік, менеджар Андрэй Аўдзееў. У СІЗА КДБ знаходзяцца галоўны бухгалтар Анжэла Асад, гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, дырэктар RocketData Дар'я Данілава.

Дзе знаходзіцца намеснік дырэктара Аляксандр Дайнэка, пакуль невядома. Удава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская пад хатнім арыштам.

Некаторыя з затрыманых па крымінальнай справе ў чацвер былі на допытах. Супрацоўнікаў TUT.by падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў "у асабліва буйным памеры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі