Вы тут

Новым паслом Германіі ў Беларусі будзе Манфрэд Хутэрэр

Манфрэд Хутэрэр / www.dw.com

Новым надзвычайным і паўнамоцным паслом ФРГ у Беларусі будзе Манфрэд Хутэрэр (Manfred Huterer). 23 ліпеня дыпламата з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат прыняў у Мінску міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Міністр павіншаваў Манфрэда Хутэрэра з прызначэннем. Уладзімір Макей выказаў надзею на далейшае ўмацаванне беларуска-германскага дыялогу на ўсіх узроўнях, а таксама запэўніў у падтрымцы беларускім бокам узаемавыгадных ініцыятыў у розных сферах.

mfa.gov.by

У пасольстве Германіі Манфрэд Хутэрэр змяніў Петэр Дэтмара, які завяршыў сваю дыпмісію ў Беларусі. Хутэрэр — спецыяліст па Усходняй Еўропе. Ён вывучаў гэты рэгіён у Мюнхенскім універсітэце, а ў Міністэрстве замежных спраў ФРГ доўгі час кіраваў 205-м аддзелам, які займаецца пытаннямі Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, СНД і адносінамі ЕС з краінамі Усходняй Еўропы.