Новы землятрус адбыўся ў кітайскай правінцыі Сычуань

Падземныя штуршкі магнітудай 5,0 зафіксаваныя ў аўторак на паўднёвым захадзе кітайскай правінцыі Сычуань. Пра гэта са спасылкай на кітайскія СМІ інфармуе "Інтэрфакс". Паведамленняў пра ахвяры і разбурэнні няма. Па дадзеных кітайскага сейсмалагічнага ўпраўлення, за апошнія суткі ў правінцыі былі адзначаныя яшчэ каля 240 падземных штуршкоў магнітудай да 3,9.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі