Новы сінгл :B:N: раскажа суровую праўду жыцця

Адсвяткаваўшы летась сваё 10-годдзе, бярозаўскі гурт :B:N: прыступіў да напісання свайго новага трэцяга альбома.   І вось музыкі прадстаўляюць першы сінгл з будучай пласцінкі. Песню "Жыццё маё", можна будзе бясплатна скачаць з 24 чэрвеня на афіцыйнай старонцы гурта  ці паслухаць на MySpace.

""Жыццё маё" - песня, заснаваная на рэальных падзеях з жыцця музыкаў", - перадае словы лідара :B:N: Алеся Лютыча сайт Ultra-Music. Алесь лічыць, што дзякуючы таму, што ў тэксце песні філасофскія разважанні саступілі месца праўдзе і суровасці быцця простых людзей, кожны, знойдзе ў ёй знаёмыя жыццёвыя сітуацыі.

Песня "Жыццё маё" запісана ў знаёмай слухачу драйвовой стылістыцы з запамінальнай мелодыяй і выразным прыпевам. Выданне сінгла - адзін з этапаў напісання доўгачаканага новага альбома, які, верагодна, убачыць свет восенню гэтага года.

Паводле Ultra-Music
Фота: biaznazvy.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі