Новы пераварот у Афрыцы і пазоў да Burger King — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны — у нашым аглядзе / калаж Улада Рубанава

Міжнародныя навіны — у нашым аглядзе / калаж Улада Рубанава

У Афрыцы зноў/усё яшчэ не спакойна, а ў ЗША пагражаюць судом не толькі Трампу. Пра гэта і не толькі — у нашым аглядзе міжнародных навін.

Чарговы пераварот у Афрыцы

Група высокапастаўленых габонскіх вайскоўцаў аб'явіла па нацыянальным тэлебачанні аб захопе ўлады. Праз некалькі дзён пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў 12 вайскоўцаў заявілі, што анулююць іх вынікі, закрываюць межы і распускаюць дзяржаўныя ўстановы. Дзе цяпер знаходзіцца прэзідэнт Алі Бонга Андымба, які пераабраўся на трэці тэрмін, невядома.

Новы пераварот у Афрыцы і пазоў да Burger King — #ІхНоравы
Вопер на выявах Burger King

У кампаніі Restaurant Brands International, якая валодае брэндам, не прызнаюць прэтэнзій пазоўнікаў, настойваючы, што кампанія не абавязаная прапаноўваць бургеры, якія выглядаюць сапраўды гэтак жа, як на малюнку.

Трэба адзначыць, што ў ЗША аналагічныя пазовы разглядаюцца і супраць сетак McDonald's і Wendy's. Усе пазоўнікі патрабуюць кампенсацыі шкоды на суму не менш як 5 млн долараў.

Самы дарагі сыр у свеце

На поўначы Іспаніі "элітны" астурыйскі гатунак сыру Cabrales пабіў рэкорд самага дарагога сыру ў свеце. Яго ўдалося прадаць за 30 тысяч еўра ў рамках аўкцыёну вядомаму рэстаратару Івану Суарэсу.

Размова ідзе пра 2,2-кілаграмовую галоўку блакітнага сыру, якая заваявала ўзнагароду найлепшага гатунку на 51-м штогадовым конкурсе Астурыі. Сыр быў зроблены на мясцовай сямейнай фабрыцы Los Puertos.

Тэхналагічны працэс вырабу гэтага гатунку сыра палягае на тым, што яго вытрымліваюць не меней за восем месяцаў у пячоры на вышыні 1400 метраў пры тэмпературы +7 градусаў.

СМІ адзначае, што звычайна сыр гатунку Cabrales прадаецца ад 35 да 40 еўра за кілаграм. Для падрыхтоўкі сыру выкарыстоўваецца сырое каровіна малако або сумесь каровінага, авечага і казінага малака. Сыр спее ў пячорах у нацыянальным парку Пікас-дэ-Еўропа.

Былы рэкорд самага дарагога сыру ў Кнізе рэкордаў Гінеса ўсталявалі ў 2019 годзе. Тады галоўку сыру ўдалося прадаць на аўкцыёне за 20 500 еўра.

У чаканні цуду

Кампанія Apple правядзе 12 верасня прэзентацыю, на якой прадставіць новую лінейку iPhone. Прэзентацыя атрымала назву “Wonderlust”, што можна перакласці як "У чаканні цуду".

Цвіком праграмы стануць новыя iPhone. Сёлета чакаецца анонс iPhone 15, iPhone 15 Plus, iPhone 15 Pro і iPhone 15 Pro Max.

Адным з галоўных новаўвядзенняў у новых iPhone будзе пераход ад звыклага раздыму Lightning на паўсюдна распаўсюджаны USB Type-C. Такім чынам Apple падпарадкуецца патрабаванню Еўрасаюза абсталёўваць усе мабільныя гаджэты стандартным зарадным портам. 

Новы пераварот у Афрыцы і пазоў да Burger King — #ІхНоравы
Верагодна, так будзе выглядаць USB Type-C на iPhone

Аналітыкі заявілі, што Apple паспрабуе прыцягнуць пакупнікоў новымі функцыямі сваёй флагманскай прылады, паколькі гэта адбываецца на фоне падзення попыту на смартфоны ва ўсім свеце.

Apple паведаміла пра зніжэнне продажаў iPhone на 2,4% у трэцім квартале фінансавага года. Гэта рэдкае падзенне для прадукта, які на працягу многіх гадоў спрыяў росту кампаніі.

Паводле аналітыка TF International Securities Мінг-Чы Куо, самы дарагі варыянт iPhone новага пакалення будзе мець камеру-перыскоп, якая можа палепшыць магчымасці маштабавання ў 5 і больш разоў.

Нядаўна стала вядома, што Apple пачынае вытворчасць iPhone 15 наступнага пакалення ў Індыі. Гэтае супрацоўніцтва павінна скараціць разрыў паміж аперацыямі ў Індыі і асноўнай вытворчай базай у Кітаі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі