Новы мюзікл Лойда Ўэбера прайшоў з трыумфам

У Лондане адбылася прэм'ера новага мюзіклу знакамітага англійскага кампазітара Эндру Лойда Ўэбера "Каханне не памірае ніколі" (Love never dies) - працяг самага папулярнага брадвейскага мюзіклу "Здань оперы".  Прэм'ера мюзікла з трыўмфам прайшла 9 сакавіка, заключныя акорды бліскучага спектакля былі сустрэты магутнай і рэдкай па сваім запале нават для лонданскіх сцэн авацыяй. "Я шчаслівы", - заявіў пасля поспеху Лойд Уэбер, якому ў гэтым месяцы споўнілася 62 гады.

Дзеянне спектакля адрозніваецца драматызмам і нечаканымі заваротмі сюжэту. Як адзначаюць крытыкі, у новым творы музычны талент Лойда-Ўэбера дасягае тых вяршыняў, якімі адрозніваюцца яго лепшыя працы.

Мюзікл рыхтаваўся з вялікай дбайнасцю. Былі створаны адмысловыя фокусныя групы гледачоў, на якіх правяралася ступень эмацыйнага ўздзеяння пастаноўкі і музыкі. Вынікам гэтага стаў той факт, што тройчы змянялася канцоўка спектакля, каб зрабіць яго больш уражваючым і псіхалагічна насычаным.

Цікавасць да новага мюзіклу Ўэбера цяпер у Лондане такая моцная, што квіткі на яго ўжо прададзеныя на 9 млн фунтаў стэрлінгаў на месяцы наперад. У хуткім часе спектакль таксама будзе пастаўлены ў Нью-Ёрку і ў Аўстраліі.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2009 года лекары выявілі ў Эндру Лойда Ўэбера рак прастаты. У канцы 2009 года ў адной з лонданскіх клінік музыку паспяхова прааперавалі.

Эндру Лойд Уэбер - аўтар такіх мюзіклаў, як "Ісус Хрыстос - суперзорка", "Іосіф і яго цудоўны плашч", "Эвіта", "Зорны экспрэс" і "Здань Оперы".

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі