Вы тут

Новая жыроўка ў мінскай двухпакаёўцы пацягне на 60 рублёў

Фота: belta.by

Паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі, “камуналка” мусіць падаражаць не больш, чым на 5 долараў. Згодна з дапушчальнымі тарыфамі з указа, правяраем, як яно будзе на прыкладзе мінскай двухпакаёўкі з адным прапісаным чалавекам.

Для гэтага бяром “жыроўку” за мінулагодні студзень і пералічваем яе па новых тарыфах.

Субсідаваныя тарыфы:

Тэхнічнае абслугоўванне — 3,5 рубля

Капрамонт —  5,2 рубля

Цеплазабеспячэнне — 11,5 рубля

Вываз смецця — 1,9 рубля

Ліфт — 1,4 рубля

Водазабеспячэнне — 3,4 рубля

Дадатковыя памяшканні — 56 капеек

Водаадвядзенне — 2,6 рубля

 

Несубсідаваныя тарыфы:

Водазабеспячэнне  — 8,7 рубля

Водаадвядзенне  — 7,5 рублёў

Тэхабслугоўванне — 3 рублі

Дадаём сюды плату за тэлебачанне ды электраэнергію у агульных памяшканнях і атрымліваем амаль 60  рублёў. Летась было 52. Значыць, падаражанне ўпісваецца ў анансаваныя 5 долараў.