Новая серыя бандыяны выйдзе на тыдзень раней
Чарговая, 22-я па ліку, серыя аб прыгодах брытанскага суперагента Джэймса Бонда пад назвай "Квант спакою" (Quantum of Solace) з'явіцца на экранах на тыдзень раней за запланаваны тэрмін - сёлета 31 кастрычніка. Першапачаткова прэм'ера новай серыі бандыяны павінна была адбыцца ў
Лондане 7 лістапада.
Сваю назву стужка атрымала паводле аднайменнага твора, які ўваходзіць у цыкл кніг стваральніка Джэймса Бонда, англійскага пісьменніка Яна Флемінга.
Аднак прадзюсары пераконваюць, што ў фільме ад першакрыніцы не застанецца практычна нічога, бо ў аповедзе Флемінга, які быў напісаны ў 60-м годзе, Бонд фігуруе толькі як другарадны герой.
Дадам, што новы фільм стане працягам падзей, паказаных у папярэдняй карціне "Казіно Раяль".
Здымкі праходзяць у Панаме, ЗША, Брытаніі, Італіі, Аўстрыі і Чылі.
Легендарнага шпіёна зноў выканае брытанскі акцёр Дэніэл Крэйг. Яго начальніцай зноў стане вядомая брытанская актрыса Джудзі Дэнч.
У новым фільме з'явіцца і напарніца агента 007 - украінская мадэль і актрыса Вольга Курыленка.
Роля маладзіцы Бонда ў гэты раз дасталася 21-гадовай актрысе Джэме Артэртан.
Фота: www.timessquaregossip.com