Нобелеўскі медаль Дзмітрыя Муратава прадалі на аўкцыёне за $103,5 млн

Нобелеўскі медаль Дзмітрыя Муратава прадалі на аўкцыёне за $103,5 млн

Нобелеўскі медаль галоўнага рэдактара "Новой газеты" Дзмітрыя Муратава прадалі на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за $103,5 млн. Гэтыя сродкі атрымае UNICEF для дапамогі ўкраінскім дзецям-уцекачам і іх сем'ям, якія пацярпелі ад расійскай агрэсіі.

Муратаў атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год (у сваёй нобелеўскай прамове ён згадваў Беларусь). Пра тое, што ён выстаўляе медаль на аўкцыён, стала вядома ў сакавіку сёлета.

Таргі за медаль павольна ішлі да кошту ў $16,6 млн. Пасля нехта ўзняў стаўку адразу ў шэсць разоў — да фінальнай лічбы. А яна рэкордная, прыкладна ў 200 разоў большая, чым уласна прэмія, якую атрымаў журналіст.

Імя пакупніка невядомае.

Нобелеўскі медаль Дзмітрыя Муратава прадалі на аўкцыёне за $103,5 млн
Нобелеўскі медаль / novayagazeta.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі