Нік Кейв напісаў песні для тэатральнай пастаноўкі

Лідэр The Bad Seeds Нік Кейв напісаў песні для пастаноўкі п'есы Георга Бюхнэра "Войцэк", паведамляе сайт часопіса Rolling Stone. Упершыню пастаноўка была прадстаўленая Гарадскім тэатрам Рэйк'явіка. Яна таксама ўключаная ў праграму Бруклінскай музычнай акадэміі.

Песні былі напісаныя Кейвам у суаўтарстве з заснавальнікам гурта Dirty Three і ўдзельнікам The Bad Seeds і Grinderman Уорэнам Элісам. Па меркаванні аглядальніка Rolling Stone, кампазіцыі для "Войцэка" па гучанні падобныя на песні з апошняга альбома Кейва "Dig, Lazarus, Dig!!!".

Раней таксама сумесна з Элісам Кейв выступіў аўтарам саўндтрэкаў да фільмаў. У 2008 годзе яны напісалі кампазіцыі для трылера "Дарога". Акрамя таго, музыкамі былі напісаныя трэкі да карціны "Як баязлівы Роберт Форд забіў Джесі Джэймса", якая выйшла ў 2007 годзе, і фільму "Прапанова" 2005 году.

Фота: www.russiansanfran.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі