Незнаёмец вярнуў сям’і палітзняволенай мабільнік, куплены ў краме канфіскату

Незнаёмец вярнуў сям’і палітзняволенай мабільнік, куплены ў краме канфіскату

Сям’і палітзняволенай Ларысы Танкашкур вярнулі яе мабільнік, канфіскаваны паводле прысуду. Зрабіў гэта незнаёмы чалавек, распавялі сваякі палітзняволенай у каментары Радыё "Свабода".

Калі на Ларысу Танкашкур пачалі крымінальную справу, мабільнік у яе забралі. Потым суд пастанавіў канфіскаваць яго. Мабільнік выставілі на продаж у краме канфіскату. Там яго купілі.

Сваячка Ларысы Танкашкур кажа, што новы мабільнік знайшоў яе нумар, які захаваўся ў памяуці апарата. Ён захацеў даведацца гісторыю тэлефона. "А як даведаўся, чый гэта мабільны, дык сам прапанаваў, што верне яго без усялякіх умоваў. Мабільнік ужо дома. Вось такая ў нас добрая навіна. Ларыса вернецца, а тэлефон яе ўжо чакае", — распавядае жанчына.

Ларыса Танкашкур — паштарка. Яна перадавала тэлеграм-каналам звесткі пра міліцыянтаў, якія пражываюць на яе ўчастку. Свае дзеянні яна патлумачыла тым, што абурылася дзеяннямі сілавікоў, якія білі пратэстоўцаў. 

Яе асудзілі на тры месяцы арышту. Пакаранне жанчына адбывае ў Баранавіцкім арыштным доме. Тэрмін арышту заканчваецца 30 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі